29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестары ўцякаюць з валютнай запазычанасці Расеі

1
Інвестары ўцякаюць з валютнай запазычанасці Расеі

Катастрофу выпрабаваў на сабе рынак валютнай запазычанасці расейскага ўрада.

Замежныя інвестары працягваюць распродаж расейскіх актываў, штурхаючы на дно рынак акцыі і кошты дзяржаўных пазыковых папер, піша finanz.ru.

Следам за рублёвымі аблігацыямі федэральнай пазыкі, кошты якіх упалі на 2-гадовыя мінімумы, катастрофу зазанаў на сабе рынак валютнай запазычанасці ўрада РФ.

Суверэнныя даляравыя еўрабонды Расеі з выплатай у 2047 годзе ўпалі на 11% з пачатку года, а падчас таргоў панядзелка прабілі мінімумы з чэрвеня-2019. На піку зніжэння іх кошт падае да 110% ад наміналу, хаця пачынаўся год на адзнаках вышэйшых за 126%. Прыбытковасць з 3,3% у канцы снежня падскочыла амаль да 4,5%.

Паперы Расея-2043 патаннелі на 4,6% за дзень, да 120,12% ад наміналу; Расея-2026 – на 1,43%, да 104,34% ад наміналу. «Негатыўная цэнавая тэндэнцыя, якая сфармавалася на мінулым тыдні на хвалі росту геапалітычных рызык праз няўдалыя перамовы Расеі з ЗША і NATO, захавалася», – канстатуе начальнік управы продажаў на пазыковых рынках інвестбанка «Сінара» Марат Сарокін.

З расейскіх пазыковых папер працягваюць выходзіць нерэзідэнты, кажа ён. Замежным інвестарам, са звестак ЦБ РФ, належыць 52,5% валютнай дзяржаўнай запазычанасці Расеі на 20,5 млрд даляраў. Яшчэ блізу 42,3 млрд даляраў яны трымаюць у рублёвых АФЗ, а таксама валодаюць 44% капіталу Сбербанка.

Акцыі найбуйнейшага дзяржбанка краіны з пачатку года ўпалі на 13%, што адрэзала ад яго капіталізацыі 830 млрд расейскіх рублёў. Рынак АФЗ упаў на 7% паводле індэксу RGBI, а даходнасці кароткіх папер паднялася вышэй за 9,5% упершыню з 2016 года.

Напалоханыя пагрозай вайны, інвестары ацэньваюць рызыкі ўкладанняў у Расею, як калі б нафта каштавала 20-30 даляраў за барэль. Кошт страхоўкі ад дэфолту Расеі працягвае імкліва ляцець уверх і набліжаецца да адзнак нафтавай панікі вясны 2020 года. 5-гадовыя CDS у панядзелак падскоквалі да 215 базісных пунктаў, што ўтрая вышэй за ўзроўні кастрычніка мінулага года.

Прычына - у адсутнасці навін аб зніжэнні геапалітычнай напружанасці, паказвае начальнік скрабніцы Металлінвестбанка Селім Агарзаеў (яго цытуе «Інтэрфакс»).

Пасля няўдалых перамоў Расея-ЗША і Расея- NATO, куды дыпламаты МЗС прывезлі ультыматум з патрабаваннем сціснуць NATO да межаў 1997 года, Масква працягвае нарошчваць групоўку каля мяжы з Украінай і, cа звестак Conflict Intelligence Team, перакідвае на захад цяжкія ўзбраенні, у тым ліку ракет «Іскандэр» з усходняй ваеннай акругі.

На гэтым фоне яшчэ больш падаюць суверэнныя еўрабонды Украіны. Прыбытковасці 3-гадовых папер у панядзелак зрабілі крок да 18% гадавых, а 11-гадовых перавысілі 11%.

Спрэд да ставак скарбніцы аблігацый ЗША – гэта значыць прэмія, якую патрабуюць інвестары што да амерыканскай дзяржаўнай запазычанасці – перавысіў 1000 базісных пунктаў і наблізілася да ўзроўню такіх краін, як Венесуэла, Замбія ці Гана, адзначае Reuters.

«Рынку даводзіцца закладваць у кошты некаторую імавернасць ўварвання (ва Украіну) з боку Расеі», – кажа Віктар Сабо, кіраўнік актывамі Aberdeen Asset Management.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках