25 красавiка 2024, Чацвер, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Герасіменя прадала медаль, каб падтрымаць свабодных спартоўцаў

5
Аляксандра Герасіменя прадала медаль, каб падтрымаць свабодных спартоўцаў
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ

Беларускі фонд спартовай салідарнасці цяпер займаецца пазовам да УЕФА і АБФФ.

Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя прадала бронзавы алімпійскі медаль Рыа-2016. На NFT-аўкцыёне яго набылі за 19 700 даляраў, паведамляе euroradio.fm.

У снежні 2021-га Герасіменя прадала за 27,5 тысячы даляраў сярэбраны медаль Алімпіяды 2012-га ў Лондане (50 метраў вольным стылем). На аўкцыёне яшчэ прадаецца срэбра, заваяванае ў Лондане на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем.

Вясной 2021-га Аляксандра Герасіменя прадала на eBay залаты медаль чэмпіянату свету 2012 года за 16,1 тысячы даляраў. Сродкі пайшлі на падтрымку дзейнасці Беларускага фонду спартовай салідарнасці. Нядаўна ім збіраліся сродкі для аплаты пазову, пададзенага ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане паводле справы супраць УЕФА і Беларускай федэрацыі футбола.

Летась у дачыненні да кіраўніцы Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандры Герасімені ў нашай краіне распачалі крымінальную справу за «заклікі да ўчынення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь...». Яна з восені 2020 жыве за мяжой.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках