24 красавiка 2024, Серада, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія памежнікі: Правакацыю з гербам зладзілі беларускія спецслужбы

8
Польскія памежнікі: Правакацыю з гербам зладзілі беларускія спецслужбы

Відэафакт.

Польскія памежнікі заяўляюць, што іхнія беларускія калегі самі пашкодзілі герб на памежным знаку. Адпаведная заява з’явілася на сайце польскай памежнай службы.

У ёй гаворыцца, што раніцай 17 студзеня польскія памежнікі звярнулі ўвагу на незвычайныя паводзіны беларускіх калегаў: «Блізу 9.00 беларускія жаўнеры знялі з аднаго са сваіх памежных слупоў шчыт з выявай дзяржаўнага герба і адышлі з ім углыб тэрыторыі Беларусі. Праз некалькі гадзін беларусы вярнуліся. І пачалі фатаграфаваць месца здарэння.

У другой палове дня беларускія памежнікі паведамілі палякам аб пашкоджанні герба на памежным знаку. Польскі бок прапанаваў правесці нараду ў гэтым пытанні, каб высветліць інцыдэнт. Беларусы адмовіліся, а ўвечары ў СМІ з'явілася паведамленне, якое інфармуе аб пашкоджанні беларускага памежнага знака польскім бокам», — адзначаюць польскія памежнікі.

Палякі таксама звярнулі ўвагу, што беларускіх дзяржаўных гербаў некалькі дзён няма на трох іншых памежных знаках на адрэзку каля Белавежы.

Дзеянні беларускага боку польскія памежнікі характарызуюць як правакацыю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках