29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое жыхароў Магілёўшчыны скралі больш за $45 тысяч з банкаўскіх карт замежнікаў

Двое жыхароў Магілёўшчыны скралі больш за $45 тысяч з банкаўскіх карт замежнікаў

У гэтым ім дапамагаў расеец.

Двое жыхароў Магілёўскай вобласці і грамадзянін Расеі зарэгістравалі юрыдычную асобу (ТАА), якая нібыта павінна была надаваць турыстычныя паслугі. Выкарыстоўваючы звесткі чужых банкаўскіх карт і ўносячы ілжывую інфармацыю ў сістэму банка, які абслугоўвае юрыдычную асобу, яны скралі 117 тысяч рублёў ($45 202), паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.

Абвінавачаныя, знаходзячыся за межамі Беларусі, купілі ў інтэрнеце звесткі аплатных карт грамадзян іншых дзяржаў. У выніку маніпуляцый з аплатнай сістэмай банка, які абслугоўвае іх ТАА, у банк стала паступаць інфармацыя аб выкарыстанні аплатных карт іх законнымі трымальнікамі пры аплаце паслуг юрасобы. Абвінавачаныя мелі намер такім чынам выкрасці 175 тысяч рублёў, аднак фактычна прысвоілі толькі частку, 117 тысяч, бо банк у выніку заблакаваў аперацыі.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя паводле артыкула 212 КК РБ («Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі»). Аднаму з затрыманых таксама інкрымінавалі некалькі крадзяжоў (у тым ліку, шляхам падману: пры спробе атрымання крэдыту і субсідыі ён даваў падробленыя дакументы).

Двое з абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, трэці - пад асабістым даручальніцтвам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках