29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова будзе дабівацца вываду расейскіх войскаў з Прыднястроўя

8
Малдова будзе дабівацца вываду расейскіх войскаў з Прыднястроўя

Гэта прадугледжана ў плане супрацоўніцтва з NATO.

Урад Малдовы 19 студзеня мае намер разгледзець план супрацоўніцтва Малдовы і NATO на 2022-2023 гады. План уключае супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і ўмацавання дэмакратычных інстытутаў, удзел Малдовы ў міжнародных міратворчых аперацыях і пошук шляхоў развязання праблемы Прыднястроўя, паведамляе liga.net са спасылкай на NewsMaker.md.

План супрацоўніцтва з NATO парламент Малдовы ўпершыню прыняў яшчэ ў 2006 годзе і з таго часу рэгулярна яго абнаўляе.

Малдова збіраецца весці палітычныя кансультацыі з краінамі NATO ў пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі, аб сітуацыі ў рэгіёне, а таксама прасоўванні рэформ.

Па праблеме Прыднястроўя план прадугледжвае актывізацыю перамоваў у фармаце «5 +2», вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Малдовы і замену іх шматнацыянальнай грамадзянскай місіяй з міжнародным мандатам.

Войска Малдовы прадоўжыць удзел у міратворчай місіі ў Косаве, а таксама ўдзел афіцэраў і вайсковых назіральнікаў у місіях пад эгідай ААН, ЕЗ і АБСЕ.

У плане прадугледжаныя захады ў рамках барацьбы з тэрарызмам і кіберзлачыннасцю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках