28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы будуюць верталётныя пляцоўкі на мяжы з Беларуссю

27
Украінскія вайскоўцы будуюць верталётныя пляцоўкі на мяжы з Беларуссю

Таксама яны ўсталёўваюць рознага кшталту загароды.

Праз справакаваны міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕЗ Украіна істотна актывізавала добраўпарадкаванне паўночнага адцінку мяжы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ГПСУ, паведамляе Укрінфарм.

«Яшчэ з пачатку лістапада на ўкраінска-беларускай мяжы ўвесь час працуюць блізу трох дзясяткаў інжынерных груп памежнікаў. Яны ўсталёўваюць рознага кшталту загароды - з калючага дроту, сеткі-рабіцы, робяць пераносныя загароды. Таксама інжынерныя групы працуюць над уладкаваннем верталётных пляцовак, каб забяспечыць аператыўнае перакідванне рэзерваў у выпадку імклівай змены абстаноўкі на пэўным адцінку», гаворыцца ў паведамленні.

З пачатку справакаванага міграцыйнага крызісу ў суседняй краіне для ўладкавання мяжы Украіны ўжо прыцягнутыя амаль 4630 бухт спіральна-лінейных загарод. Значную іх частку далі органы мясцовай улады Валынскай вобласці.

Пры гэтым 2460 бухт памежнікі вырабілі на ўласных магутнасцях. Для гэтага ў Галоўным цэнтры падрыхтоўкі асабовага складу Дзяржпагранслужбы ў Чаркаскай вобласці разгорнутая ўласная вытворчасць, якая дае магчымасць вырабляць драцяныя загароды, сетку-рабіцу.

Ужо сёння памежнікі здольныя самастойна вырабляць штодзённа загароды, якія дадуць магчымасць уладкаваць адцінак мяжы працягласцю да трох кіламетраў.

Як паведамлялася, згодна з распараджэннем урада «Аб выдзяленні сродкаў для ажыццяўленне мерапрыемстваў, звязаных з умацаваннем абараназдольнасці дзяржавы «Дзяржпагранслужбе Украіны выдзелена 21 000 000 грн, на якія закуплена амаль 300 т сыравіны, што дазволіць вырабіць загароды для інжынернага перакрыцця амаль 62 км украінска-беларускага адрэзку мяжы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках