25 красавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

64-гадовая пенсіянерка Алена Гнаўк ужо тыдзень трымае галадоўку

6
64-гадовая пенсіянерка Алена Гнаўк ужо тыдзень трымае галадоўку
АЛЕНА ГНАЎК
ФОТА: АЛЕГ ПАЛІШЧУК

З берасцейскай актывісткі здзекуюцца ў пружанскім ІЧУ.

На мінулым тыдні пенсіянерка Алена Гнаўк атрымала 15 дзён арышту за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй «хіміі», 11 студзеня яе змясцілі ў ІЧУ Пружан.

Гэтым «парушэннем» сталі мяшкі на плоце «па схеме БЧБ», якія міліцыянты палічылі пікетаваннем. За гэта жанчына таксама атрымала штраф у 50 базавых велічыняў.

Як паведамілі «Белсату» сваякі Алены Гнаўк, на сутках з жанчыны здзекуюцца.

«На загад кіраўніка пружанскага РАУС ёй забаронена перадаваць перадачы, пісаць і чытаць. Мы лічым, такім чынам яны спрабуюць яе ламаць», - кажуць сваякі Алены Пятроўны.

Тэрмін утрымання Гнаўк пад вартай скончыцца 25 студзеня. Нагадаем, што па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса пенсіянерка асуджаная на тры гады «хатняй хіміі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках