29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец прапанаваў сваю зямлю пад базу NATO

8
Украінец прапанаваў сваю зямлю пад базу NATO

Ліст накіраваў жыхар Адэсы.

Адэсіт заявіў, што накіраваў у NATO ліст, у якім прапанаваў падаць у бясплатнае пажыццёвае карыстанне сваю зямлю ў Кіраваградскай вобласці.

Жыхар Адэсы Дзям'ян Ганул услед за жыхаром Харкаўшчыны заявіў, што хоча перадаць NATO 5,3 гектара зямлі ў бясплатнае пажыццёвае карыстанне. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе korrespondent.net.

Ганул апублікаваў фотакопію адпаведнага ліста генеральнаму сакратару NATO Енсу Столтэнбергу, у якім прапанаваў Альянсу размясціць на сваім зямельным участку вайсковую базу.

З ягоных слоў, зямля цалкам падыходзіць для гэтых мэт. Згодна з дакументам, названая зямля знаходзіцца ў Кіраваградскай вобласці.

Са слоў Ганула, ён ужо адправіў ліст на імя генеральнага сакратара NATO.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках