19 красавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Касціцын і яшчэ 12 беларусаў атрымалі бестэрміновую дыскваліфікацыю ад Федэрацыі хакея Украіны

Сяргей Касціцын і яшчэ 12 беларусаў атрымалі бестэрміновую дыскваліфікацыю ад Федэрацыі хакея Украіны
СЯРГЕЙ КАСЦІЦЫН

Усе яны маюць дачыненне да ўкраінскай хакейнай Суперлігі.

Федэрацыя хакея Украіны аб'явілі бестэрміновую дыскваліфікацыю беларускаму форварду «Сокала» з Суперлігі Сяргею Касціцыну. Такое ж пакаранне аб'яўленае яшчэ 12 беларускім хакеістам і трэнерам.

Як піша «Прессбол», у гэты чорны спіс патрапілі Віталь Трус, Уладзіслаў Сакалоўскі, Віктар Туркін, Мікіта Міцкевіч, Аляксандр Сёмачкін, Раман Аляксееў, Мікіта Зуеў, Дзмітрый Жалнероўскі, Павел Мікульчык, Алег Мікульчык, Аляксандр Міхяёнак і Аляксей Емяльянаў.

Усяго ФХУ дыскваліфікавала 171 чалавека. Усе яны маюць дачыненне да ўкраінскай хакейнай Суперлігі.

Ва Украіне ўзнік канфлікт паміж ФХУ і хакейнымі клубамі. У выніку клубы стварылі асобны турнір - Суперлігу. Федэрацыя працягвае праводзіць чэмпіянат Украіны і не прызнае Суперлігу. Уціхамірыць канфлікт не змог нават прэзідэнт ІІХФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках