19 красавiка 2024, Пятніца, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША Блінкен прыбыў ва Украіну

6
Дзяржсакратар ЗША Блінкен прыбыў ва Украіну
ФОТА: PHIL NOBLE - WPA POOL

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі сустрэнецца з прэзідэнтам Зяленскім і міністрам замежных спраў Кулебам.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен прыляцеў ва Украіну, паведамляе агенцтва AFP.

«Блінкен прыбыў ва Украіну, каб выказаць падтрымку (Кіеву - рэд.) у сувязі з ростам асцярог што да расейскага ўварвання», - гаворыцца ў паведамленні.

У Кіеве Блінкен сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і міністрам замежных спраў Дзмітрыем Кулебам.

Пазней ён наведае Бэрлін, дзе правядзе перамовы з прадстаўнікамі краін Трансатлантычнага чатырохкутніка (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і Нямеччына). 21 студзеня Блінкен сустрэнецца ў Жэневе з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.

Тэмай усіх перамоў стануць агрэсіўныя дзеянні РФ, накіраваныя супраць Украіны і на дэстабілізацыю бяспекі ва ўсім рэгіёне. Хаўруснікі таксама абмяркуюць санкцыі, якія могуць спыніць агрэсара.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках