18 красавiка 2024, Чацвер, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сукенка з партрэтамі беларускіх палітвязняў перамагла на самым прэстыжным конкурсе мастацтва ў Польшчы

7
Сукенка з партрэтамі беларускіх палітвязняў перамагла на самым прэстыжным конкурсе мастацтва ў Польшчы

Фотафакт.

Беларуска Яна Шастак перамагла ў польскім конкурсе "Paszporty Polityki", які ладзіць выданне "Polityka". Гэта самы прэстыжны незалежны конкурс у галіне мастацтва ў Польшчы.

Шастак прадэманстравала сукенку з партрэтамі беларускіх палітвязняў. Журы адзначыла яе "за выдатнае аб'яднанне мастацтва і сацыяльнага актывізму". Таксама журы звярнула ўвагу на таленавітыя перформансы Яны, прысвечаныя важным сацыяльным тэмам, і эфектыўнае прыцягненне ўвагі польскай і сусветнай супольнасці да праблем Беларусі і ўцекачоў. Самы вядомы яе перформанс называецца "Хвіліна крыку для Беларусі".

У сваім выступе на ўручэнні прэміі Яна Шастак зачытала сімвалічны ліст сваякам палітвязняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках