20 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае камандаванне АДКБ пакінула Казахстан

6
Расейскае камандаванне АДКБ пакінула Казахстан

Мінабароны РФ заявіла аб вывадзе інтэрвентаў з краіны.

Мінабароны Расеі заявіла аб заканчэнні вываду з Казахстана ўсіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў місіі Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ). Камандаванне кантынгентам таксама пакінула Казахстан, паведаміла структура ў твітары.

Чатыры самалёты ВКС Расеі з расейскімі вайскоўцамі вылецелі з аэрапортаў Нур-Султана і Алматы, дадалі там. «На гэтых самалётах вернуцца дадому апошнія падраздзяленні і камандаванне расейскім кантынгентам на чале з генерал-палкоўнікам Андрэем Сердзюковым», — гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

Як заявіў начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Мінабароны Казахстана Олжас Хусаінаў, замежны кантынгент, які прыбыў у рамках місіі АДКБ, цалкам выведзены з тэрыторыі краіны.

Амаль 2600 вайскоўцаў АДКБ прыбылі ў Казахстан 6 студзеня пасля таго, як прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў папрасіў «надаць дапамогу Казахстану ў пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы». Вайскошцы з Расеі, Беларусі, Таджыкістана, Арменіі і Кыргызстана займаліся аховай стратэгічных аб'ектаў, у тым ліку аэрапорта, а таксама арганізоўвалі эвакуацыю сваіх суграмадзян, якія пажадалі вярнуцца на радзіму.

13 студзеня краіны пачалі вывад войскаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках