23 красавiка 2024, aўторак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выглядае Назарбаеў дрэнна. Сумняваюся, што доўга працягне»

4
«Выглядае Назарбаеў дрэнна. Сумняваюся, што доўга працягне»

Ці працягнецца раскулачванне клана елбасы?

Экс-прэзідэнт Казахстана Назарбаеў упершыню пасля студзеньскіх падзей у краіне выступіў з відэазваротам да народа. Ён паведаміў, што нікуды не з'язджаў і знаходзіцца «на заслужаным адпачынку ў сталіцы Казахстана». «Ніякага канфлікту або супрацьстаяння ў эліце няма. Чуткі на гэтую тэму абсалютна беспадстаўныя», — заявіў Назарбаеў.

Расейскі палітычны экспэрт Раман Юнеман пракаментаваў зварот экс-кіраўніка Казахстана:

«Некалькі заўваг аб убачаным:

1. Выглядае Назарбаеў дрэнна. Сумняваюся, што доўга працягне.

2. Відавочна нервуецца.

3. У звароце Назарбаеў ні разу не назваў сябе Елбасы і «Першым Прэзідэнтам». Называе сябе «пенсіянерам», што для яго нехарактэрна. Улады не мае і ў апошні час не меў:)

Што яшчэ трэба ўлічыць:

4. Зачыстка людзей Назарбаева ва ўладзе ішла да апошняга моманту.

5. Сталіцу ў дзяржаўных СМІ па-ранейшаму не называюць Нур-Султан. Кажуць «сталіца» (уласна, Астана так і перакладаецца). Цікава, што сам жа Назарбаеў гаворыць «сталіца».

Значыць, наважылі смецце з хаты не выносіць і аб чымсьці ўсё ж дамовіліся.

Для Такаева гэта найлепшы вынік. Нічога не здарылася - міжнародныя тэрарысты раптам напалі на Казахстан, КНБ выпадкова здалі ім зброю.

Для сям'і Назарбаева гэта, відаць, значыць капітуляцыю. На якіх умовах? Неўзабаве даведаемся. Сачыце за актывамі назарбаеўскага клана.

Калі раскулачванне спыніцца — значыць, на больш-менш ніштаватых».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках