18 красавiка 2024, Чацвер, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Кіеве абраў меру стрымання для Парашэнкі

49
Суд у Кіеве абраў меру стрымання для Парашэнкі
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Пятаму прэзідэнту Украіны давядзецца здаць свой пашпарт.

Пячэрскі раённы суд Кіева 19 студзеня абраў меру стрымання ў выглядзе асабістага абавязацельства пятаму прэзідэнту і лідару «Еўрапейскай салідарнасці» Пятру Парашэнку, паведамляе gordonua.com.

Пракуроры прасілі суд арыштаваць Парашэнку на два месяцы з правам закладу 1 млрд грн.

Замест арышту, якога патрабавала пракуратура, яго адпусцілі пад асабістае абавязацельства. Палітыка абавязалі з'явіцца ў суд на першае патрабаванне, яму таксама давядзецца здаць свой пашпарт, каб выключыць магчымасць выезду за мяжу.

«Дарагія сябры, я вас віншую, хаця ніхто з нас нічога не чуў. Адзіную фразу, якую мы пачулі, гэта асабістае абавязацельства і адсутнасць якога-небудзь арышту», - сказаў Парашэнка пасля закрыцця пасяджэння.

20 снежня 2021 года Парашэнку паведамілі аб падазрэнні ў дзяржздрадзе і садзейнічанні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый паводле справы аб пастаўках вугалю з АРДЛА ў 2014–2015 гадах. Ягоны адвакат казаў, што падазрэнне «засунулі ў шчыліну брамкі». За тры дні да гэтага Парашэнку спрабавалі ўручыць позву аб выкліку ў Дзяржаўнае бюро расследаванняў (ДБР) паводле гэтай справы, але ён сеў у аўтамабіль і з'ехаў, а пазней у той жа дзень паляцеў з Украіны.

«Парашэнка катэгарычна зняпраўджвае абвінавачанні з боку ўлады і ўважае іх класічным узорам сфабрыкаваных, палітычна матываваных спраў і чорнага піяру супраць палітычных апанентаў», - заявілі ў партыі «Еўрапейская салідарнасць».

Парашэнка прыляцеў у Кіеў з Варшавы раніцай 17 студзеня 2022 года. У аэрапорце Кіеў (Жуляны) яго сустракалі некалькі тысяч чалавек.

На брыфінгу Парашэнка заявіў, што яго «незаконна спрабавалі не дапусціць на тэрыторыю Украіны». З ягоных слоў, сітуацыю ўдалося развязаць «выключна дзякуючы таму, што ў складзе пасажыраў рэйса, якім мы вярнуліся з Варшавы, была вялізная колькасць журналістаў».

У ДБР заявілі, што спрабавалі ўручыць Парашэнку ў аэрапорце працэсуальныя дакументы, але яго адвакаты «збеглі».

Пасля гэтага Парашэнка прыбыў у Пячэрскі раённы суд Кіева, дзе яму павінны абраць меру стрымання. Падчас паседжання адвакат экс-прэзідэнта Ігар Галавань сказаў, што бок абароны не бачыў ніводнага дакумента, які пацвярджаў бы паведамленне Парашэнку аб падазрэнні, таму ў яго няма статусу падазраванага.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках