20 красавiка 2024, Субота, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два гатункі імпартных вінаў унеслі ў «чорны спіс» у Беларусі

9
Два гатункі імпартных вінаў унеслі ў «чорны спіс» у Беларусі

З 22 студзеня ўвозіць гэтае віно і прадаваць яго ў нашай краіне забаронена.

У рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарта ўключылі алкаголь грузінскай і гішпанскай вытворчасці, паведамляе intex-press.by.

Небяспечным для здароўя прызналі чырвонае паўсалодкае вытрыманае віно «Кахецінскае хатняе» (вытворца ТАА «Кварэльскі склеп», Грузія) і белае напаўсухое вытрыманае віно JUAN RAMON Blanco Semiseco (вытворца Bodegas Parra Dorada, S.L., Гішпанія).

У абодвух выпадках алкаголь забракавалі на адну прычыну: віно змяшчае кансервант Е200, які недапушчальны для гэтага тыпу прадукцыі.

З 22 студзеня ўвозіць гэтае віно і прадаваць яго ў Беларусі забаронена.

Гэта не першы выпадак, калі Дзяржстандарт уносіць у рэестр небяспечнай прадукцыі імпартныя віны. Летась спецыялісты ўстановы забракавалі дзесяць гатункаў вінаў французскай, грузінскай, азербайджанскай вытворчасці. Прычына адна - змяшчэнне недапушчальнай для вытрыманых вінаў харчовай дабаўкі Е 200.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках