У А1 праходзяць ператрусы?
44- 19.01.2022, 18:53
- 68,038
Што гавораць у кампаніі.
У офісе кампаніі А1 могуць праходзіць ператрусы, паведамілі дзве крыніцы Zerkalo.io. Афіцыйных каментароў і паведамленняў пра магчымыя ператрусы не было ні ад сілавых ведамстваў, ні ад самой кампаніі. У кантакт-цэнтры А1 не пацвердзілі інфармацыю пра магчымы прыход сілавікоў і заявілі, што "ўсе офісы працуюць у штатным рэжыме".
"Усе офісы працуюць у штатным рэжыме, абмежаванняў ніякіх няма", – заявілі ў кантакт-цэнтры кампаніі. Інфармацыю пра магчымыя ператрусы не пацвердзілі.
Некалькі работнікаў кампаніі, з якімі ўдалося пагутарыць Zerkalo.io, мяркуюць, што пытанні ў сілавікоў маглі ўзнікнуць да некаторых кіраўнікоў у кампаніі, "таму звычайныя супрацоўнікі могуць нічога пра гэта не ведаць".
Нагадаем, у снежні мінулага года ў Менску затрымалі прэс-сакратара кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-1 у Менску.