29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі пачаў выдаваць пашпарты жыхарам «ЛНР» і «ДНР»

20
Рэжым Лукашэнкі пачаў выдаваць пашпарты жыхарам «ЛНР» і «ДНР»

У 2021 годзе Беларусь выдала 2,9 тысячы пашпартоў жыхарам АРДЛА.

Пра гэта ў эфіры «Громадського радио» расказаў сузаснавальнік Усходняй праваабарончай групы Павал Лісянскі.

«Беларусь пачала выдаваць пашпарты жыхарам АРДЛА. На 2021 год 2,9 тысяч чалавек сталі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Усяго за 2021 год беларускія пашпарты атрымалі 3,1 тысячы ўкраінцаў», - кажа Лісянскі.

Паводле ягоных слоў, на пачатак студзеня 813 000 жыхароў АРДЛА атрымалі расейскія пашпарты.

«У межах «саюзнай дзяржавы», якую малюе Пуцін, ім трэба, каб у Луганску і Данецку жылі не толькі расейцы, але і з іншых краін, з якімі мяжуе Украіна. Мы прагназуем, што які-небудзь канфлікт ці яшчэ нешта, і тут Лукашэнка ўстае і кажа, што там жывуць беларусы і мы таксама іх будзем бараніць. І ўжо фронт адкрываецца не толькі на расейскіх межах, але яшчэ і на мяжы з Беларуссю», - кажа Лісянскі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках