19 красавiка 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве абстралялі офіс рэдакцыі інтэрнэт-выдання «Гардон»

4
У Кіеве абстралялі офіс рэдакцыі інтэрнэт-выдання «Гардон»

Паліцыя распачала крымінальную справу паводле факту абстрэлу рэдакцыі.

Невядомыя абстралялі будынак рэдакцыі інтэрнэт-выдання «Гардон», паведаміў яго заснавальнік Дзмітрый Гардон у апублікаваным на YouTube відэазвароце.

«Толькі што мы выявілі, што акно офіса інтэрнэт-выдання «Гардон» было абстралянае», - паведаміў ён. Гардон дадаў, што супрацоўнікі рэдакцыі ўжо выклікалі на месца паліцыю. Пасля гэтага ён падышоў да акна, размешчанага каля ўваходу ў будынак, і паказаў пашкоджанне ў шкле, якое нібы з'яўляецца кулявой адтулінай.

Журналіст выказаў упэўненасць, што злачынства хутка раскрыюць, бо ўсё, што адбываецца перад уваходам фіксуюць камеры, частка з якіх размешчаная на інтэрнаце, які стаіць праз дарогу. Са слоў крыніц у Службе бяспекі Украіны (СБУ), на якіх спаслаўся Гардон, інтэрнат належыць самой СБУ. Офіс выдання размешчаны на Шчэкавіцкай вуліцы.

Гардон выказаў меркаванне, што стралку "стаіць папярок горла" свабода слова ва Украіне і барацьба за яе. Ён звязаў тое, што адбылося, са сваёй прафесійнай дзейнасцю.

Паліцыя распачала крымінальную справу паводле факту абстрэлу рэдакцыі выдання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках