25 красавiка 2024, Чацвер, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рамонтнік з Барысава паставіў на месца прапагандыстку

7
Рамонтнік з Барысава паставіў на месца прапагандыстку

Сапраўднай зоркай стаў супрацоўнік брыгады, якая займалася рамонтам дарогі.

Супрацоўніца прапагандысцкага абласнога выдання “Минская правда” Алена Курхінен распытала народ у Барысаве, што яны думаюць пра прапанаваныя “змены” ў Канстытуцыю, піша “Салідарнасць”.

Сапраўднай зоркай выпуску стаў супрацоўнік брыгады, якая займалася рамонтам дарогі.

Мужчына ў шапцы з надпісам "Adidas" адразу заявіў, што ў яго шмат пытанняў узнікае пра неабмежаваную ўладу.

- Зараз два тэрміны, - парыравала прапагандыстка.

- Так, але, напэўна, будзе два тэрміны пасля прыняцця новай Канстытуцыі, наколькі я разумею. Гэта значыць той, хто быў прэзідэнтам, ён можа займаць яшчэ два тэрміны, - працягнуў працоўны.

— Ну, калі людзі будуць за яго галасаваць, калі будзе балатавацца… — відавочна не чакала такога павароту дыялогу Курхінен.

- Калі так, то так, - адрэагаваў суразмоўца. - Ну не ведаю. Не думаю, што гэта добра, таму што тая колькасць тэрмінаў, якая была, гэта ўжо дастаткова.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках