29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны: Сваімі дзеяннямі Пуцін моцна падвышае імавернасць раскідання Расеі

2
Аляксей Навальны: Сваімі дзеяннямі Пуцін моцна падвышае імавернасць раскідання Расеі
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Палітык даў інтэрв'ю Time.

Часопіс Time апублікаваў інтэрв'ю з расейскім апазіцыйным палітыкам Аляксеем Навальным. Адказы на свае пытанні выданне атрымала з лістоў апазіцыянера з Пакроўскай калоніі ва Уладзімірскай вобласці. Партрэт Навальнага з'явіўся на вокладцы выдання з загалоўкам "Чалавек, якога баіцца Пуцін".

Палітык у ім каментаваў цяперашнія перамовы ЗША і Расеі аб "гарантыях бяспекі" - расейскі апазіцыянер мяркуе, што Уладзімір Пуцін шантажуе Захад, каб дамагчыся саступак, сярод іншага адмовы ад уводу жорсткіх санкцый.

Аляксей Навальны таксама расказаў пра ўмовы жыцця ў зняволенні. Паводле ягоных слоў, "нават самыя простыя пастановы" ў ягнымо жыцці ў калоніі прымаюць у Крамлі, а "ў важных пытаннях - накшталт допуску лекараў - сам Пуцін".

Акрамя таго, ён гаварыў аб тым, з кім сустракаўся ў Бэрліне, пастанову вярнуцца на радзіму пасля лячэння, будучыню свайго руху і прыхільнікаў, а таксама аб шляху да лідарства ў Расеі.

Палітыка спыталі аб мерах, якія прапануе яго каманда, - увесці персанальныя санкцыі супраць акружэння Пуціна. Навальны сказаў, што Пуцін - "без сумневу, найбагацейшы чалавек на зямлі", а "крыніца ягоных грошай - улада і карупцыя".

"Хочаце ўплываць на Пуціна - уплывайце на ягоныя асабістыя грошы. Яны ў вас пад бокам. Усе ведаюць імёны алігархаў і сяброў Пуціна, якія з'яўляюцца трымальнікамі ягоных грошай. Мы ведаем тых, хто фінансуе ягоныя яхты і палацы. Тых, хто ўтрымлівае ягоную другую і трэцюю сям’ю. Большасць з гэтых алігархаў патрэбныя для таго, каб расколваць пуцінскія эліты, даць ім сігнал аб тым, што рэжым, усталяваны цяпер у Расеі, не будзе для іх вечным раем, дзе спалучаецца магчымасць рабаваць людзей унутры Расеі і лёгка і свабодна марнаваць гэтыя грошы ў Еўропе і ЗША", - адзначыў палітык.

Аляксей Навальны мяркуе, што "сваімі дзеяннямі Пуцін моцна падвышае імавернасць раскідання краіны". Яго намаганні для цэнтралізацыі ўлады, грошай, паўнамоцтваў у Маскве не могуць не прывесці да росту цэнтрабежных тэндэнцый, калі маятнік кіўнецца ў іншы бок, дадаў ён.

Публікацыя прымеркаваная да гадавіны арышту Навальнага пасля ягонага вяртання ў Расею.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках