19 красавiка 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўскую Арабію засыпала снегам

2
Савудаўскую Арабію засыпала снегам

У краіне зафіксавана самая нізкая тэмпература за 30 гадоў.

На поўначы Савудаўскай Арабіі зафіксаванае рэзкае паніжэнне тэмпературы паветра да мінус 6 градусаў. У некаторых рэгіёнах выпаў снег. Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр метэаралогіі Савудаўскай Арабіі, піша ТАСС.

Адзначаецца, што гэта самая нізкая тэмпература ў краіне за апошнія 30 год. Маразы былі зафіксаваныя ў паўночных раёнах Эль-Кураят і Арар. А ў Турайфе замаразкі суправаджаліся моцным снегападам.

Сіноптыкі паведамляюць, што анамальны холад у паўночнай частцы краіны пратрымаецца да канца тыдня.

Тым часам, паводле Bloomberg, Кувейт становіцца непрыдатным для жыцця. За некалькі тыдняў да піка спякоты ў 2021 годзе тэмпература ўпершыню пераадолела адзнаку 50 градусаў Цэльсія.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках