18 красавiка 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША дазволілі краінам Балтыі перадаць Украіне зброю амерыканскай вытворчасці

7
ЗША дазволілі краінам Балтыі перадаць Украіне зброю амерыканскай вытворчасці

Гаворка ідзе аб комплексах Javelin і ракетах Stinger.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША дазволіў Літве, Латвіі і Эстоніі адправіць ва Украіну ракеты і іншую зброю амерыканскай вытворчасці.

Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Згодна з правіламі экспартнага кантролю, краіны павінны атрымаць дазвол ад Дзярждэпартамента, перш чым перадаваць усялякую зброю, атрыманую ад Злучаных Штатаў, трэцім бакам.

Пагадненні аб перадачы трэцяга боку дазволяць Эстоніі перадаць Украіне супрацьтанкавыя ракеты Javelin, а Літве будзе дазволена адпраўляць ракеты Stinger, адзначыла адна з крыніц.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента пацвердзіў, што ўрад ЗША ухваліў перадачу трэцім бакам, што дазваляе Эстоніі, Латвіі, Літве і Вялікабрытаніі выдаваць Украіне тэхніку амерыканскай вытворчасці са сваіх запасаў, але не паведаміў падрабязнасцяў, якая зброя будзе накіраваная.

«Злучаныя Штаты і іх партнёры аб'ядноўваюцца, каб паскорыць дапамогу Украіне ў бяспецы. Мы шчыльна камунікуем з нашымі ўкраінскімі партнёрамі і нашымі саюзнікамі з NАТО і выкарыстоўваем усе даступныя інструменты супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, каб дапамагчы Украіне ўмацаваць сваю абарону перад ростам расейскай агрэсіі», - сказаў спікер.

Нагадаем, Брытанія пачала пастаўкі Украіне супрацьтанкавай зброі, каб дапамагчы ёй абараніцца ад патэнцыйнага ўварвання Расеі.

Гаворка ідзе аб лёгкай супрацьтанкавай зброі наступнага пакалення (NLAW), якая можа знішчыць танк на адлегласці 800 метраў і прабіць браню таўшчынёй больш за 500 мм.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках