19 красавiка 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ расказаў, калі Грызлоў пачне дзейнічаць у Беларусі

4
МЗС РФ расказаў, калі Грызлоў пачне дзейнічаць у Беларусі
БАРЫС ГРЫЗЛОЎ

Інфармацыю паведаміла Марыя Захарава.

Новы амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў пачне свае абавязкі да канца студзеня. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава, паведамляе ТАСС.

"Барыс Вячаслававіч мае намер прыбыць у Менск і пачаць свае абавязкі да канца гэтага месяца", - паведаміла Марыя Захарава.

Нагадаем, 14 студзеня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Барыса Грызлова амбасадарам Расеі ў Беларусі.

Інфармацыя аб тым, што Грызлоў стане паслом у Беларусі з'явілася ў расейскіх СМІ ў сярэдзіне снежня мінулага года.

Барыс Грызлоў - экс-спікер Дзярждумы, старшыня вышэйшай рады «Адзінай Расеі». З 2001 да 2003 год займаў пасаду міністра ўнутраных спраў, з 2011 да 2016 - пастаянны чалец Савета бяспекі Расіі. Паўнамоцны прадстаўнік РФ у кантактнай групе аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

За апошнія 2,5 гады Грызлоў - ужо чацвёрты пасол Расеі ў Беларусі. У расейскай Дзярждуме Грызлова называюць «палітычным цяжкавагавіком» і «чалавекам з рэпутацыяй», якому давярае Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках