29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія заявіла аб гатоўнасці даць Украіне яшчэ больш зброі

4
Вялікабрытанія заявіла аб гатоўнасці даць Украіне яшчэ больш зброі

Лондан поўны рашучасці падтрымліваць украінскую незалежнасць.

Міністр абароны Вялікабрытаніі заявіў, што Лондан адкрыты для таго, каб даць Украіне яшчэ больш зброі з мэтай сарваць імавернае ўварванне Расеі.

Пра гэта ён сказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Daily Mail, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Пытанне аб адпраўцы ва Украіну большай колькасці абарончай зброі я буду трымаць на разглядзе. Я не выключаю нічога ў тым, каб дапамагчы Украіне забяспечыць самаабарону", - сказаў Бэн Уолес.

"Вялікабрытанія поўная рашучасці падтрымліваць Украіну, яе суверэнітэт і нашы агульныя інтарэсы. Мы ўжо восем гадоў дапамагаем ім будаваць абараназдольнасць, і мы пастанавілі ўзмацніць гэту дапамогу ў святле расейскай агрэсіі. Брытанія падтрымлівае сваіх хаўруснікаў", - падкрэсліў ён.

Мінулай ноччу Расея абвінаваціла Брытанію ў спрыянні напружанасці ў рэгіёне шляхам размяшчэння зброі. Амбасада Масквы ў Лондане паведаміла ў Twitter: "Зразумела, што брытанская пастаўка смяротнай зброі Украіне толькі падсілкуе крызіс і пагоршыць напружанасць".

Нагадаем, Брытанія пачала пастаўкі Украіне супрацьтанкавай зброі, каб дапамагчы ёй абараніцца ад патэнцыйнага ўварвання Расеі.

Гаворка ідзе аб лёгкай супрацьтанкавай зброі наступнага пакалення (NLAW), якая можа знішчыць танк на адлегласці 800 метраў і прабіць браню таўшчынёй больш за 500 мм.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках