25 красавiка 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Украіны назваў колькасць войскаў, гатовых даць адпор расейскаму ўварванню

8
Міністр абароны Украіны назваў колькасць войскаў, гатовых даць адпор расейскаму ўварванню

Адных толькі ветэранаў з баявым досведам налічваецца амаль 400 тысяч чалавек.

Украінцы гатовыя да магчымага маштабнага наступу расейскіх войскаў. Пра гэта 19 студзеня ў праграме Hard Talk на ВВС заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

На ягоную думку, Крэмль яшчэ не прыняў канчатковай пастановы наконт чарговага ўварвання ва Украіну.

«Украінскае войска налічвае 261 тысячу чалавек, у нас ёсць магчымасць арганізаваць сілы тэрытарыяльнай абароны колькасцю 130 тысяч, у нас 400 тысяч ветэранаў украінска-расейскай вайны», - падкрэсліў Рэзнікаў.

Ён адзначыў, што вайна ва Украіне ідзе з 2014 года, таму яшчэ адно ўварванне расейскіх акупантаў не стане для краіны нечаканасцю.

Рэзнікаў таксама дадаў, што расейскі бок «пачаў кампанію дэстабілізацыі ва Украіне», якая з'яўляецца часткай гібрыднай вайны. Напрыклад, гэта датычыцца кібератак на ўкраінскія ўрадавыя рэсурсы, якія нядаўна прайшлі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках