18 траўня 2022, Серада, 12:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO правядзе найбуйнейшыя вучэнні за Палярным кругам

5
NATO правядзе найбуйнейшыя вучэнні за Палярным кругам

У вучэннях возьмуць удзел 35 тысяч вайскоўцаў з 28 краін.

Паўночнаатлантычны альянс правядзе ў сакавіку найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні за Паўночным палярным кругам.

Пра гэта паведаміла ў Twitter Місія ЗША пры NATO.

«Найбольшыя вучэнні NATO за Палярным кругам Cold Response запланаваныя на пачатак сакавіка», – гаворыцца ў паведамленні.

У вучэннях возьмуць удзел 35 тысяч вайскоўцаў з 28 краін NATO. У вучэннях таксама возьме ўдзел амерыканскі авіяносец USS Harry S Truman.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».