29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова паспела расплаціцца з «Газпрамам» за дзень да адключэння газу

2
Малдова паспела расплаціцца з «Газпрамам» за дзень да адключэння газу

Грошы для аплаты запазычанасці ў Кішынёве знайшлі за лічаныя гадзіны да адключэння.

Кампанія «Малдовагаз», асноўны аператар газазабеспячэння Малдовы, пералічыла «Газпраму» грошы за пастаўлены ў першай палове студзеня газ, паведаміла прэс-служба кампаніі. Гэта адбылося за дзень да таго, як «Газпрам» павінен быў спыніць пастаўкі газу ў сувязі з нявыплатай запазычанасці.

Усяго за пастаўкі Малдова павінна была выплаціць $63 млн, выкананая сёння рата склала $34,375 млн.

«Гэты крок стаў магчымым дзякуючы падтрымцы ўрада Рэспублікі Малдова, уключаючы вылучэнне 469 млн лееў ($26 млн. - Заўв.) кампенсацыі за прыродны газ у якасці авансу, адтэрміноўкі выплаты ПДВ у дзяржбюджэт і пералічэнняў кампаніі «Энэргакам», - паведамілі ў прэс-службе .

Сродкі «Малдовагазу» з бюджэту былі пералічаныя пастановай Камісіі ў надзвычайных сітуацыях, удакладняе Realitatea.md. Рашэнне было прынятае сябрамі камісіі пасля таго, як парламент прагаласаваў за ўвядзенне надзвычайнага становішча ў энэргетыцы ў краіне.

Кантракт на пастаўку газу ў Малдову быў працягнуты ў кастрычніку пасля доўгіх спрэчак аб кошце. Адным з яго ўмоў стала патрабаванне «Газпрама» не дапускаць новых пратэрміновак аплаты. На момант укладанння дамовы ў «Газпраме» ўдакладнялі, што запазычанасць краіны перад кампаніяй ужо дасягала $709 млн (без уліку Прыднястроўя).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках