25 красавiка 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паскардзіўся на Пуціна

24
Лукашэнка паскардзіўся на Пуціна

Дыктатар папракнуў Пуціна, што той не бярэ яго ў самы бедны і небяспечны рэгіён Расеі.

Аляксандр Лукашэнка папракнуў расейскага лідара Уладзіміра Пуціна за тое, што той яго не бярэ на адпачынак у Туву.

«Я часта яго (прэзідэнта Расеі. - Заўв.) папракаю, маўляў, паехаў сам туды, а мяне чарговым разам забыўся забраць з сабой. Ён кажа: «Слухай, ну ты мог бы ўжо даўно сам туды злятаць і паглядзець». Хацелася б зірнуць на гэты казачны край, які я бачыў толькі ў кіно і на карцінках», - распавёў Лукашэнка на сустрэчы з тувінскай дэлегацыяй.

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Тувы Уладзіславам Хавалыгам, яны абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва.

Як жыве сталіца самага беднага рэгіёну Расеі - чытайце ў матэрыяле «Это Тува, братан, привыкай!».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках