28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19-гадовая дзяўчына-пілот з Бэльгіі ў адзіночку абляцела свет

5
19-гадовая дзяўчына-пілот з Бэльгіі ў адзіночку абляцела свет
ЗАРА РУТЭРФОРД

Яна патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Зара Рутэрфорд з Бэльгіі ў адзіночку абляцела пяць кантынентаў на звышлёгкім самалёце і патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая маладая жанчына, якой удалося гэта зрабіць, піша BBC.

Папярэдні рэкорд належаў 30-гадовай амерыканцы афганскага паходжання Шаесце Вайз. Аналагічнае дасягненне сярод мужчын устанавіў брытанец Травіс Лудлоў, ён завяршыў кругасветнае падарожжа ў 18 гадоў.

Зары 19 гадоў, яна вырасла ў сям'і пілотаў і з дзяцінства захаплялася авіяцыяй. Сваё кругасветнае падарожжа дзяўчына пачала ў аэрапорце Кортрэйк-Вевельгем 18 жніўня. За 155 дзён Зара пераадолела 51 тысячу кіламетраў і наведала 52 краіны.

«Складаней за ўсё было ляцець над Сібірру - было вельмі холадна, і калі б рухавік заглух, дапамога да мяне дабіралася б некалькі гадзін. Я не ўпэўненая, што выжыла б у такой сітуацыі», - распавяла Зара.

У Расеі яна пабывала ў Анадыры, Магадане, Уладзівастоку і ў вёсцы Аян Хабараўскага краю. Бельгійцы давялося затрымацца ў краіне на 41 дзень праз дрэннае надвор'е і маразы.

Праз гэта і іншыя форс-мажоры кругасветнае падарожжа доўжылася прыкладна на два месяцы даўжэй, чым было запланавана.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках