19 сакавiка 2024, aўторак, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з беларускімі прадпрыемствамі?

8
Што адбываецца з беларускімі прадпрыемствамі?
СЯРГЕЙ ДЫЛЕЎСКІ

Час вырашыць для сябе хто я: канапны крытык або чалавек, гатовы страйкаваць.

На фоне санкцый, якія ўвайшлі ў дзеянне, разрываў кантрактаў з найбуйнейшымі сусветнымі партнёрамі, спынення авіязлучэнняў і павальных зачыстак на прадпрыемствах усё коціцца на дно. Так-так, менавіта на дно. У той час як сусветныя канкурэнты развіваюцца, эвалюцыянуюць і абрастаюць капіталам, у Беларусі заводы і фабрыкі кожны месяц адкочваюцца ў развіцці, дэградуюць на гады. На вялікі рахунак, мы апынуліся прыкладна ў 94-95 гадах, калі карумпаваныя асобы з усіх бакоў раздзіралі і прыватызавалі заводы, а непажаданыя працоўныя аказваліся на вуліцы.

Розніца толькі ў тым, што ў 90-х гэтым зараблялі бандыты, супраціўляючыся закону, сёння гэтым займаюцца бандыты ў «законе», супраціўляючыся народу. Мы не раз казалі, што верхавод злачыннай групоўкі, вядомы як Лукашэнка, са сваёй бандай пакіне за сабой выпаленую зямлю. Цяпер гэта стала відавочным.

На жаль ці на шчасце, вочы людзей пачынаюць расплюшчвацца зараз. Калі палову напарнікаў звольнілі праз палітычныя перакананні, калі даводзіцца працаваць удвая больш, а заробак меншы. Калегу звольнілі, а заробак не паднялі за тое, што працуеш за дваіх. Апроч гэтага ўвесь час аглядаешся з асцярогай: а раптам прыйдуць і за табой.

Праўду балюча прызнаць, таму мы заплюшчваем на яе вочы і ўвесь час імкнёмся абысці яе бокам. Але аднойчы давядзецца прызнаць, што адсядзецца ўжо не атрымаецца.

Але нядаўні прыклад Казахстана нам паказаў, што ўсё можна змяніць. І менавіта з працоўных пачаўся шлях да свабоды ў Казахстане. Менавіта працоўныя пачалі баставаць супраць падвышэння коштаў, за годны заробак і ўмовы жыцця. Так, казахаў чакае яшчэ доўгі шлях, але яны зрабілі першы крок.

Беларусы ж толькі паднялі нагу. Страшна, што арыштуюць, страшна, што звольняць, страшна, што няма чым плаціць за крэдыт. Казахам таксама было страшна. Палякам у 80-х было страшна. Але яны рабілі першы крок. Дзеля будучыні. Час і нам праз страх, праз рызыкі адважыцца на гэты крок. Час бараніць свае правы.

Час вырашыць для сябе хто я: канапны крытык або чалавек, гатовы баставаць плячом да пляча са сваім напарнікам, калегам, начальнікам або падпарадкаваным. Будзь гатовы!

Сяргей Дылеўскі, тэлеграм-канал БАР

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках