29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самазванец не можа выступаць ініцыятарам рэферэндуму

97
Самазванец не можа выступаць ініцыятарам рэферэндуму

Нас чакае клаўнада.

Нелегітымны правадыр Лукашэнка абвясціў дату так званага «рэферэндуму» аб унясенні змен у Канстытуцыю Беларусі.

Шэраг лідараў дэмакратычных сіл Беларусі зрабіў заяву на гэты конт:

- Рэферэндум - гэта перш за ўсё альтэрнатыва, выбар з двух або больш магчымасцяў. Абмеркаванне беларускага народу - гэта палітычны фарс і не мае нічога агульнага з рэферэндумам, зыходзячы з наступных падстаў:

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі і правядзенні рэферэндумаў, прыватная асоба не можа выступаць ініцыятарам яе правядзення. Лукашэнка - самазванец, не прызнаны ні беларускім народам, ні міжнароднай супольнасцю, які скраў у народа суверэннае права абіраць свой урад, і працягвае ўтрымліваць уладу толькі шляхам хлусні і гвалту.

У адпаведнасці з Дэкларацыяй правоў чалавека і грамадзяніна, якая легла ў аснову канстытуцыйных прынцыпаў усіх краін свету, калі ў асноўным законе краіны не ўтрымліваецца прынцыпу падзелу ўладаў і не прапісаны правы чалавека - значыць у гэтай краіны няма Канстытуцыі. Зыходзячы з таго, што ў цяперашняй канстытуцыі Рэспубліцы Беларусь не закладзены прынцып падзелу ўлад, а ўсе галіны ўлады - выканаўчая, заканадаўчая і судовая, - фактычна падпарадкаваны аднаму ўзурпатару, у Беларусі няма канстытуцыі ў традыцыйным разуменні.

У краіне жорстка топчацца Закон. Беларускі народ пазбаўлены канстытуцыйнага права абіраць і быць абраным. У краіне парушаюцца базавыя правы чалавека, прапісаныя ў законах Рэспублікі Беларусь і складнікі нормы міжнароднага права. Супраць беларусаў выкарыстоўваюцца катаванні і іншыя дзеянні, якія зневажаюць чалавечую годнасць, забароненыя міжнародным і нацыянальным заканадаўствам. Нам адмоўлена ў правядзенні мірных акцый, у справядлівай абароне ў судзе ды іншых базавых правах чалавека. Нам фактычна адмоўлена ў праве на жыццё, бо ў дачыненні да забойцаў мірных грамадзян не распачынаюцца крымінальныя справы.

Такім чынам, прапанаванае чарговае змяненне законаў - не больш чым клаўнада, якая мае на мэце правесці загадзя падрыхтаваную пастанову. Таму гэта не можа мець ніякіх юрыдычных наступстваў. Палітычная кампанія можа ўважацца за законную толькі пры выкананні наступных умоў:

Вызваленне палітычных зняволеных, як неабходная ўмова аднаўлення грамадзянскага міру;

Правядзенні расследаванняў паводле фактаў забойстваў і катаванняў мірных грамадзян, якія выступаюць за выкананне сваіх канстытуцыйных правоў шляхам мірных палітычных акцый.

Правядзенне справядлівых выбараў пад міжнародным кантролем.

Заяву падпісалі прадстаўнікі аргкамітэта для правядзення канферэнцыі дэмакратычных сіл Беларусі:

Андрэй Саннікаў, кандыдат у прэзідэнты Беларусі, экс-намеснік міністра замежных спраў, лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь",

Валерый Цапкала, кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы намеснік міністра замежных спраў, стваральнік Парку высокіх тэхналогій,

Сяргей Дылеўскі, лідар Беларускага аб'яднання працоўных,

Анатоль Котаў, кіраўнік Усходнееўрапейскага стратэгічнага форума, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі,

Аляксандр Апейкін, выканаўчы дырэктар Фонду спартыўнай салідарнасці,

Вераніка Мішчанка, прадстаўніца сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада",

Зміцер Балкунец, палітолаг.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках