19 красавiка 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс біткойна нечакана абрынуўся

15
Курс біткойна нечакана абрынуўся

У чым прычына?

За апошнія дзень кошт ключавых крыптавалют упала амаль на 10%. Біткойн страціў у кошце амаль $5000.

Увечары 20 студзеня біткойн прадаваўся на адзнаках вышэй за $43,3 тысячы, але ўжо раніцай 21 студзеня курс манеты апусціўся да $38,6 тысяч, паведамляе cnbc.com.

Ethereum, у сваю чаргу, за дзень асеў на 9% і на 9.30 пятніцы 21 студзеня гэтую крыптавалюту прадаюць па $2860.

Экспэрты звязваюць чарговае падзенне курсу лічбавых актываў са стратамі Нью-Ёркскай фондавай біржы на Уол-стрыт. Акрамя гэтага, на 5% упалі акцыі біржы NASDAQ, і трэці тыдзень запар у ЗША падае фондавы індэкс S\u0026 P 500.

20 студзеня стала вядома аб тым, што Федэральная служба бяспекі РФ пераканала кіраўніка цэнтральнага банка Эльвіру Набівуліну падтрымаць поўную забарону на аперацыі з крыптавалютамі ў Расеі. У расейскім ЦБ цяпер жадаюць цалкам забараніць выпуск, абмен і абарачэнне крыптавалют.

Нагадаем, днямі экспэрты аналітычнай кампаніі Decentrader заявілі, што кошт біткойна можа ўпасці да $38 тысяч перад тым, як манета пачне новы цыкл росту.

Заснавальнік Quantum Fintech Group Гары Е, у сваю чаргу, распавёў у інтэрв'ю Bloomberg, што рынак крыптавалют "уваходзіць у суперцыкл з-за масавага прыняцця".

“Бягучая сітуацыя вельмі падобная на бычыны рынак 2017 года. Мы вызначана знаходзімся ў сярэдзіне "бычынага" рынку, але ён становіцца больш унікальным, чым папярэдні цыкл росту з-за масавага выкарыстання стэйблкоінаў”, – заявіў Е.

Заснавальнік Quantum Fintech Group мяркуе, што ў 2022 годзе курс біткойна можа дасягнуць $400 тысяч, і інвестары будуць выкарыстоўваць BTC як інструмент абароны ад інфляцыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках