25 красавiка 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову нелегальных цыгарэт трапляюць у Расею з Беларусі

Больш за палову нелегальных цыгарэт трапляюць у Расею з Беларусі

Кантрабандысты актыўна выкарыстоўваюць схему перапыненага транзіту.

Больш за 50% нелегальных цыгарэт, якія распаўсюджваюцца ў Расеі, пастаўляюцца з Беларусі, паведамляе РБК са спасылкай на дырэктара карпаратыўных дачыненняў і камунікацыях расейскага офіса JTI Сяргея Глушкова.

Паводле ягоных слоў, кантрабандысты актыўна выкарыстоўваюць схему перапыненага транзіту, калі цыгарэты беларускага паходжання, якія фармальна накіроўваюцца праз тэрыторыю Расеі для экспарту ў трэція краіны, разгружаюцца ў Расні і ўводзяцца ў нелегальнае абарачэнне.

У нядаўняй справаздачы экспэрты Падліковай палаты таксама ўказвалі пра дамінантную ролю Беларусі ў пастаўках кантрафактнай тытунёвай прадукцыі. У Расеі стаўкі тытунёвага акцызу на 39-50% вышэйшыя, чым у іншых краінах ЕАЭС, асабліва ў Беларусі. Праз вялікае распаўсюджванне нелегальнай тытунёвай прадукцыі бюджэт Расеі, паводле ацэнкі Падліковай палаты, страціў за мінулыя пяць гадоў 295,6 млрд расейскіх рублёў (блізу 3,8 млрд даляраў курсам на 21 студзеня 2022 года).

Са студзеня да лістапада 2021 года Федэральная мытная служба Расеі арыштавала або канфіскавала 17,4 млн немаркаваных пачкаў цыгарэт, што амаль у шэсць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год (3,1 млн пачкаў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках