23 красавiка 2024, aўторак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Літвы назваў тры прычыны, чаму Вільня падтрымлівае Украіну

1
Кіраўнік Мінабароны Літвы назваў тры прычыны, чаму Вільня падтрымлівае Украіну
АРВІДАС АНУШАЎСКАС
ФОТА: DELFI

Па-першае, гэта паслядоўная палітыка.

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас назваў тры прычыны, чаму Літва падтрымлівае Украіну. У сваім Facebook ён напісаў, што гэта «самае частае пытанне», паведамляе liga.net.

Перш за ўсё, паводле слоў міністра, Літва прытрымліваецца «паслядоўнай палітыкі» і падтрымлівае імкненні Украіны рухацца ў бок Захаду, «дзе менш клептакратыі і карупцыі, а больш магчымасцей і дэмакратыі».

Па-другое, зазначыў кіраўнік абароннага міністэрства, Літва падтрымлівае не толькі дыпламатычна-палітычнымі спосабамі, але і імкнецца ўмацаваць здольнасць Украіны абараняцца ад агрэсара.

Ён адзначыў, што рэалізацыя палітыкі стрымлівання і ўмацаванне абараназдольнасці краіны - адзіны спосаб спыніць вайну, прымусіўшы агрэсара ацаніць наступствы сваіх магчымых дзеянняў.

Трэцяй прычынай падтрымкі Украіны ён назваў тое, што «ўсякая нармальная дэмакратычная дзяржава не хоча вайны». Менавіта таму, сказаў ён, Захад спрабаваў весці перамовы з Расеяй. Аднак міністр перасцярог: перамовы не павінны прывесці да саступак Расеі за кошт бяспекі яе суседзяў. Ён нагадаў, што пакуль РФ не ўзяла на сябе ніякіх абавязацельстваў і не абяцае вызваліць акупаваныя тэрыторыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках