24 красавiка 2024, Серада, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блінкен на сустрэчы з Лаўровым у Жэневе паабяцаў жорсткі адказ РФ

8
Блінкен на сустрэчы з Лаўровым у Жэневе паабяцаў жорсткі адказ РФ
Фота: ТАСС

Для Масквы пакідаюць магчымасці для дыялогу, але рэакцыя Захаду на агрэсію будзе хуткай.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на сустрэчы з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым у Жэневе заявіў, што Вашынгтон гатовы да дыялогу з Масквой, але адказ на расейскую агрэсію будзе жорсткім.

«Я рады магчымасці абмеркаваць пытанні, гэта частка намаганняў па дээскалацыі і прадухіленнярасейскай агрэсіі супраць Украіны. Мы адданыя шляху дыпламатыі і дыялогу, але таксама адданыя хуткаму і жорсткаму адказу, калі Расея прадоўжыць агрэсію», - сказаў ён.

Блінкен дадаў, што не чакае вынікаў «тут і цяпер», але спадзяецца, што магчымасці дыпламатыі застануцца адкрытымі.

Лаўроў у сваю чаргу заявіў, што не чакае ад сустрэчы з Блінкенам прарыву. Ён таксама запатрабаваў адказу на прапановы аб так званых «гарантыях бяспекі».

На мінулым тыдні ў Еўропе адбылося некалькі раундаў перамоваў з удзелам Расеі. 10 студзеня прадстаўнікі РФ і ЗША правялі двухбаковую сустрэчу ў Жэневе, 12 студзеня ў Брусэлі адбылося пасяджэнне Рады Расея - NATO, а 13 студзеня - перамовы ў рамках сталай рады АБСЕ.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг запрасіў Расею ўзяць удзел у новай серыі перамоваў наконт еўрапейскай бяспекі і кантролю над узбраеннямі.

Чытайце таксама: Зяленскі дапусціў, што Расея паспрабуе акупаваць Харкаў

З канца кастрычніка Расея сцягвае войскі да ўкраінскіх межаў. Заходнія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што расейскае ўварванне ва Украіну можа адбыцца ў пачатку 2022 года, да гэтага прыцягнуць амаль 175 тысяч вайскоўцаў РФ.

Сітуацыя ля ўсходняй украінскай мяжы выклікае турботу сярод чыноўнікаў ЗША і краін Еўропы. Са слоў амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна, Белы дом рыхтуе комплекс захадаў, каб не дапусціць новага ўварвання Расеі ва Украіну. Кіраўнік Белага дома ахарактарызаваў іх як «найбольш усёабдымны комплекс ініцыятыў, каб Пуціну было вельмі цяжка зрабіць тое, што, як баяцца людзі, ён можа зрабіць».

Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Аляксей Данілаў заявіў, што ўлады Украіны не бачаць наўпроставай пагрозы ўварвання Расеі. У пачатку снежня міністр абароны Аляксей Рэзнікаў сказаў, што новая хваля ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны можа пачацца ў канцы студзеня 2022 года.

14 студзеня газета The Guardian і тэлеканал CNN паведамілі, што Расея размясціла на тэрыторыі Украіны дыверсантаў для спецаперацыі, якая можа стаць падставай для вайсковага ўварвання. Пазней у Пентагоне і Белым доме пацвердзілі, што ў ЗША ёсць такая інфармацыя.

У МЗС РФ кажуць, што не рыхтуюць уварванне ва Украіну і «не збіраюцца ні на кога нападаць». Пры гэтым Крэмль патрабуе ад ЗША і NATO гарантый неўступлення Украіны ў Альянс.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках