16 красавiка 2024, aўторак, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Банда лукавага ці сама сябе здасць, ці сама сябе знішчыць

10
«Нік і Майк»: Банда лукавага ці сама сябе здасць, ці сама сябе знішчыць

Беларусы могуць паскорыць паўраспад хунты.

Часам варта вытрымаць тэатральную паўзу, каб дазволіць кліенту канчаткова сябе закапаць. Сітуацыя вакол справаздачы ІКАО – добры прыклад менавіта такіх дзеянняў, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Два асноўныя наратывы, з якімі бегала прапаганда: а) вінаватыя ў справаздачы не названыя (а гэта значыць – не мы, гэта значыць хунта); б) перахопу не было (значыць, усяго астатняга таксама не было). І ўвогуле хутка з нас санкцыі здымуць, бо мы (хунта) ні пры чым.

Але, па-першае, трэба дакладна вызначыцца з самім характарам справаздачы. Па-другое, звярнуць увагу на тое, што ў ёй усё ж напісана. Па-трэцяе, паглядзець, што пачалося пасля публікацыі.

Па парадку.

1. Справаздача – гэта не абвінаваўчая выснова. Гэта набор фактаў, якія атрымалася дакладна ўстанавіць. То-бок гэта база для прыняцця пастановаў, а не прысуд суда. І многія рэчы атрымалася ўстанавіць адназначна, нягледзячы на «дзіўныя паводзіны» беларускай хунты.

2. Самае галоўнае – паведамленне пра мінаванне борта было загадзя лжывым. Так, камісія дакладна не ўстанавіла, хто і калі выслаў паведамленні. Але раптам сцёртыя паведамленні на сэрверы – могуць казаць, каму гэта выгадна. Дакладней, абсалютна зразумела, хто сціраў і дзе шукаць канцы следчым.

Камісія ўстанавіла дзівацтвы ў правядзенні аперацыі ў пошуку бомбы на борце. Адсюль магчымыя дзве высновы: ці працавалі выключныя непрафесіяналы, ці яны ведалі, што ніякай бомбы няма.

Камісія ўстанавіла дзівацтвы ў працы службы кіравання палётамі хунты, якая не давала пілотам дастаткова інфармацыі для прыняцця ўзважаных пастановаў. Магчымыя высновы такія ж, як і вышэй: ці непрафесіяналы, ці гэта пастаноўка.

Адказ на пытанне «Qui prodest?» праз такія выбарчыя прабелы і дзівацтвы відавочны.

3. Камісія адзначыла, што шэраг ключавых матэрыялаў не пададзены менавіта хунтай, і магчымае з'яўленне новых сведчанняў у рамках крымінальных справаў, распачатых у розных краінах у сувязі з гэтым інцыдэнтам.

І яны пачалі з’яўляцца. Польшча перадала ў ІКАО матэрыялы, атрыманыя ад авіядыспетчара Галегава.

Але самая вясёлая навіна прыляцела з ЗША, пакуль яшчэ асядала прапагандысцкая пена. Крымінальная справа супраць цалкам сабе канкрэтных асобаў з «Белаэранавігацыі» з цалкам сабе канкрэтнай фармулёўкай, якая абяцае пажыццёвае і вышук у Інтэрполе (надышоў момант, калі хунце самой прасцей выйсці з Інтэрпола?). Гэта, мабыць, годная морква для пайменаваных фігурантаў, каб пачаць здаваць усю банду, пакуль банда не расправілася з тымі, хто занадта шмат ведаў у выніку ўнутранага палявання на ведзьмаў. А ведаюць многія.

Або банда сама сябе здасць, або сама сябе знішчыць. Іншага ў гэтай сітуацыі не трэба. Перыяд паўраспаду стартаваў даўно. І запушчаны ён быў у жніўні-2020. Дакладна гэтак сама грамадзянская супольнасць можа паскорыць паўраспад хунты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках