28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэтую сямейку чакае месца альбо ў турме, альбо пад зямлёй»

«Гэтую сямейку чакае месца альбо ў турме, альбо пад зямлёй»

Кадыраў выказаўся пра выкраданне жонкі федэральнага суддзі Янгулбаева.

Рамзан Кадыраў упершыню выказаўся пра выкраданне жонкі федэральнага суддзі Сайдзі Янгулбаева і маці экс-супрацоўніка «Камітэта супраць катаванняў» Абубакара Янгулбаева. Ён заявіў, што «гэтую сямейку чакае месца альбо ў турме, альбо пад зямлёй». Пра гэта кіраўнік Чачні напісаў у сваім тэлеграм-канале.

«Як бы там ні было, заяўляю, што гэтую сямейку чакае месца ці ў турме, ці пад зямлёй. І гэта ўжо залежыць не ад мяне.

Я ведаю настроі ў грамадстве. Пакуль жывы хоць адзін чачэнец, вольна насалоджвацца жыццём чальцы гэтай сям'і ўжо не змогуць, настолькі глыбока закрануты гонар кожнага прадстаўніка нашага народа. Памятайце гэта заўсёды, Янгулбаевы», – напісаў Кадыраў.

Юрыст «Камітэта супраць катаванняў» Сяргей Бабінец у гутарцы з «Новой газетой» назваў выказванне Кадырава «дзіўным». «Дапускаць такія выказванні вельмі недарэчна. Я мяркую, што гэтыя словы могуць быць успрынятыя некаторымі людзьмі, якія прыслухоўваюцца да словаў кіраўніка Чачэніі, як заклік да дзеянняў.

Я звярнуў бы ўвагу ва ўсёй публікацыі на тое, што Кадыраў пацвердзіў, што Мусаева прыехала ў Грозны – яна дастаўленая ў рамках нейкай крымінальнай справы.

Гэта галоўнае. Мы здолелі дамагчыся таго, чаго мы хацелі – Зарэма Мусаева жывая, і, спадзяюся, здаровая. Яна зможа атрымаць юрыдычную дапамогу. Тое, што ў дачыненні да яе хочуць распачаць справу аб нападзе на паліцыянта – ужо не вельмі добрая навіна.

Усё астатняе – пра сям'ю, пра праваабаронцаў – гэта асабістае стаўленне і асабістыя эмоцыі, якія Кадыраў не можа схаваць. Мне здаецца, што абскарджваць асабістыя эмоцыі Кадырава няма сэнсу. Гэтая рыторыка не пасуе кіраўніку рэгіёну».

Пазней чачэнскі амбудсмэн Мансур Салтаеў апублікаваў відэа гутаркі з Мусаевай, на якім жанчына кажа, што «набылі лекі, ніякага гвалту [не ўжывалася]».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках