28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Амбасада ЗША ў Кіеве папрасіла Дзярждэп дазволіць эвакуацыю часткі супрацоўнікаў і іхніх сем'яў

1
CNN: Амбасада ЗША ў Кіеве папрасіла Дзярждэп дазволіць эвакуацыю часткі супрацоўнікаў і іхніх сем'яў

Афіцыйная пастанова можа быць абвешчаная ў найбліжэйшыя дні.

Амбасада ЗША ў Кіеве папрасіла Дзярждэпартамэнт дазволіць неасноўным супрацоўнікам і іхнім сем'ям з'ехаць з Украіны, паведамляе tvrain.ru. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.

У Дзярждэпе сказалі CNN, што пакуль не могуць нічога анансаваць. «Мы як заўсёды праводзім дбайнае планаванне на выпадак непрадбачаных абставінаў, у тым ліку на выпадак пагаршэння сітуацыі з бяспекай», – сказалі ва ўстанове.

Блізкая да ўкраінскіх уладаў крыніца тэлеканала заявіла, што эвакуацыя чальцоў сем'яў дыпламатаў можа пачацца на наступным тыдні. Паводле звестак суразмоўцы CNN, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў размове з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам назваў магчымую эвакуацыю празмернай рэакцыяй.

CNN адзначае, што Дзярждэп ужо перасцярог амерыканскіх турыстаў ад паездак ва Украіну праз магчымае ўварванне Расеі.

Напярэдадні Bloomberg паведаміў, што ЗША ацэньваюць неабходнасць эвакуацыі чальцоў сем'яў дыпламатаў і неасноўных супрацоўнікаў прадстаўніцтваў. Паводле звестак агенцтва, афіцыйна пра гэта можа быць абвешчана ў найбліжэйшыя дні.

Паводле звестак заходніх СМІ, Расея сабрала да мяжы з Украінай больш за 100 тысячаў вайскоўцаў. У Белым доме сцвярджалі, што Масква можа прыняць пастанову пра ўварванне ў любы момант, выкарыстаўшы правакацыю для апраўдання пачатку баявых дзеянняў.

У Крамлі і МЗС Расеі адмаўлялі наяўнасць планаў уварвання ва Украіну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках