29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Расея саму сябе перагуляла ў шантажы Захаду

9
Эксперт: Расея саму сябе перагуляла ў шантажы Захаду

Патавая сітуацыя, у якую трапіў Крэмль.

Экс-галоўрэд «Русской планеты» Павел Пранікаў расказаў пра патавую сітуацыю, у якую трапіў Крэмль.

– Пасля сённяшніх перамоваў у Жэневе кіраўнікоў МЗС Расеі і ЗША нарэшце стала вымалёўвацца карціна таго, што адбываецца.

Кароткае рэзюмэ: Расея саму сябе перагуляла ў шантажы Захаду, загнаўшы ў патавую сітуацыю, – піша Павел Пранікаў. – Пачну здалёку. Папярэднія 20 гадоў Пуцін сапраўды быў вельмі фартовым.

На Захадзе была чарада вельмі слабых лідараў. ФРС і Кітай разагналі сыравінны суперцыкл, на грошах якога, нічога надта не робячы, пухла Расея. Кіраўніцтва канвергавалася ў Захад.

Нават выклік Захаду ў 2014 годзе амаль нічога не каштаваў Расеі. Санкцыі аказаліся дэкаратыўнымі. Алігархі і найвышэйшае кіраўніцтва так і выпампоўвалі грошы на Захад, іхнія яхты і бізнэс-джэты шнырылі туды-сюды па «агрэсіўных краінах NATO» (нават у гэтыя навагоднія святы радары фіксавалі, як суперяхта Сечына фланіравала ад Сардзініі да Блакітнага берагу і назад).

Верагодна, пул галоўных Сем'яў увераваў у тое, што калі папрацаваць яшчэ на Захад, які «выраджаецца», то і зноў сыдзе з рук. Але не сышло. Ёсць у Захаду ўласныя чырвоныя лініі.

Тут патрэбная вялікая тэма пра чарговы крах знешнепалітычнай аналітыкі ў Расеі; датычна Украіны гэтая аналітыка ўпала даўно, датычна Казахстана – нядаўна, а цяпер – датычна «калектыўнага Захаду».

ЗША і ягоныя сатэліты цынічна паказалі, што яны гатовыя ахвяраваць Украінай як тэрыторыяй, але Расея атрымае суперсанкцыі, якія за год, максімум два-тры абрынуць Уклад (і нас, усіх пролаў, разам з ім).

«Хочаце, ваюйце. Ідзіце! Але потым не кажыце, што вас не папярэджвалі», – такі адказ ЗША і ягоных сатэлітаў.

І Расея – дакладней нейкае вузкае кола бункерных дзярждзядоў, таму што ўсе астатнія найвышэйшыя сем'і супраць эскалацыі стасункаў з Захадам – цяпер стаяць перад выбарам: ці ваяваць, ці адкаціць на адваротныя пазіцыі «ляжання на печы».

Першае – хуткі крах. Другое – нібыта ранейшы статут-кво, але публічная аб'ява на ўвесь свет цяпер пра канчатковае бяссілле Расеі.

Гадоў праз трыццаць гісторыкі буду варажыць: «Што гэта было ў зіму 21/22? Нармальна ж жылі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках