25 красавiка 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстанскі НЭП або пасрэдны перадзел уласнасці?

3
Казахстанскі НЭП або пасрэдны перадзел уласнасці?

Прэзідэнта Такаева можа чакаць новая хваля супраціву.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, размаўляючы з прадстаўнікамі бізнэсу, заявіў, што рэспубліку чакае «новая эканамічная палітыка». Казахстанскі НЭП будзе накіраваны на дапамогу бедным і барацьбу са 162 багачамі, якія сканцэнтравалі ў сваіх руках палову багацця краіны. Акрамя таго, Такаеў абяцае павялічыць збіральнасць падаткаў і спыніць вывад капіталу за мяжу. Пры гэтым казахстанская моладзь цяпер будзе вучыцца не на мэнэджараў, а на тэхнароў, і не толькі ў Казахстане, але і ў Расеі, піша тэлеграм-канал «Запіскі на плоце».

Складваецца ўражанне, што другі прэзідэнт Казахстана занепакоіўся сваёй папулярнасцю сярод суграмадзянаў. У сувязі з гэтым ён пастанавіў паабяцаць усё і адразу. Пераемнік Нурсултана Назарбаева фактычна анансаваў вайну з той сістэмай, якую елбасы пакінуў яму ў спадчыну. У народзе такую сітуацыю называюць барацьбой пчолаў супраць мёду. Але дапусцім, Такаеў сапраўды надумаў зладзіць рэвалюцыю, а не перахапіць актывы атачэння былога прэзідэнта. Што ў яго ёсць для гэтага?

Такаеў пачаў сваё аднаасобнае кіраванне з таго, што абвясціў суграмадзянаў, якія выйшлі на пратэст, тэрарыстамі і дазволіў страляць у іх без папярэджання. Адпаведна значная частка людзей, якім быў непрыемны рэжым Назарбаева, не адчулі захаплення ад ўзыходжання ягонага пераемніка. Выключэннем сталі тыя, хто першапачаткова рабіў стаўку на другога прэзідэнта, але яны і на вуліцу не выходзілі, спадзеючыся дачакацца канчатковай перадачы ўлады з натуральных прычынаў.

Цяпер Такаеў расстаўляе новыя кадры ва ўрадзе і карпарацыях, але гэтыя людзі, як і ён сам, былі выхаваныя ў сістэме Назарбаева. Вядома, можна спадзявацца на цуд, але ў рамках падобных рэжымаў унутраная апазіцыя звычайна змагаецца не за кардынальныя перамены, а за доступ да кармушкі. Адпаведна мара новых прызначэнцаў спраўдзілася, і яны наўрад ці будуць думаць пра рэвалюцыю зверху. Невыпадкова адной з першых пастановаў самога Такаева стала стварэнне новага фонду «Народу Казахстана» і крытыка назарбаеўскага фонду «Самрук-Казына». Калі б гаворка ішла пра рэвалюцыйныя змены, напэўна, трэба было б не чарговы фонд ствараць, у які буйны бізнэс будзе рабіць адкаты, а ўводзіць, напрыклад, прагрэсіўную шкалу падаткаабкладання.

Зрэшты, сёе-тое другі прэзідэнт усё ж зробіць. Напрыклад, яму будзе не складана падняць узровень заробкаў і пенсій, каб падсаладзіць «тэрарыстычную» пілюлю. Паралельна з гэтым СМІ могуць шырока асвятляць працэс раскулачвання алігархаў. Іншая рэч, што пад гэтым працэсам можа хавацца пасрэдны перадзел уласнасці.

Уласна толькі перадзел у гэтым выпадку і магчымы. Нічога большага на гэты момант атрымацца не можа. Браць няма кім, а супраціў будзе вялізным і напэўна прывядзе да новых узрушэнняў, для пераадолення якіх пары дзён місіі АДКБ недастаткова.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках