28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакідвае знішчальнікі Су-35С у Беларусь.

8
Расея перакідвае знішчальнікі Су-35С у Беларусь.

У Мінабароны РФ раскрылі дэталі.

У Мінабароны РФ расказалі некаторыя дэталі расейска-беларускіх вучэнняў. Установа паведамляе, што пачалі перакідваць у нашу краіну знішчальнікі Су-35С. Як плануецца, яны адпрацуюць палёты на максімальную далёкасць, пасадку на беларускія аэрадромы.

«Экіпажы шматмэтавых знішчальнікаў Су-35С Усходняй ваеннай акругі (УВА), якія ўдзельнічаюць у праверцы сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы, пачалі пералёт на тэрыторыю Беларусі», – паведамляе Мінабароны РФ.

Ва ўстанове зазначаюць, што праверка сілаў рэагавання саюзнай дзяржавы пройдзе ў два этапы.

На першым этапе, які будзе доўжыцца да 9 лютага, маюць намер перакінуць і стварыць групоўкі войскаў на тэрыторыі Беларусі, расказваюць у расейскай установе. Таксама запланаваныя «арганізацыя аховы і абароны важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў, ахова дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы, праверка гатоўнасці і здольнасці дзяжурных у СПА сілаў і сродкаў выканаць задачы прыкрыцця важных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі», адзначаюць у Мінабароны РФ.

Другі этап запланаваны на 10–20 лютага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках