19 красавiка 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярны блогер расказаў, чаму ў Расеі так шмат п'юць

55
Папулярны блогер расказаў, чаму ў Расеі так шмат п'юць

Чыннікаў некалькі.

Так, сябры, сёння будзе пост на адну складаную і важную тэму – пра тое чаму ў нашай суседцы-Расеі людзі так шмат п'юць. Я ўвесь час сустракаю ў СМІ нейкія «аналітычныя артыкулы», што за апошнія гады ў Расеі стала менш алкашоў і ў цэлым людзі сталі менш піць, але рэчаіснасць кажа пра адваротнае, і для гэтага дастаткова паглядзець на зводку навінаў з любога расейскага горада – злачынствы, учыненыя на падставе ап'янення, складаюць там па-ранейшаму вельмі высокі адсотак. Часам пад уздзеяннем алкаголю людзі вытвараюць нейкія дзікія, цалкам бессэнсоўныя рэчы...

Я шмат думаў над тым, чаму людзі ў Расеі так шмат бухкаюць – і як мне здаецца, я знайшоў адказ на гэтае пытанне. Зразумела, нельга назваць нейкую адну прычыну п'янства ў такой вялікай краіне, як Расея – і ўсё ж ва ўсіх прычынах (сямейных, побытавых, асабістых) ёсць адзін галоўны корань, пра які я раскажу ў сённяшнім пасце, піша вядомы беларускі блогер Максім Міровіч.

Такім чынам, у сённяшнім пасце – аповед, чаму ў Расеі людзі так шмат п'юць.

Не буду доўга стамляць чытачоў і адразу скажу пра галоўную прычыну расейскага п'янства – на маю думку, гэта безвыходнасць. Не спяшайцеся казаць «ды ну, гэта ўсё бздура, прычына ў іншым», а спачатку паслухайце.

Безвыходнасць – складовае паняцце, якое ўключае ў сябе цэлы комплекс знешніх чыннікаў, якія чалавек змяніць не ў стане – дрэнны клімат, знішчаная інфраструктура, рабаванне ад уладаў, беднасць (якая часам даходзіць да галечы), агульная адсутнасць жыццёвых перспектываў. І калі з дрэнным кліматам змагацца немагчыма, гэта проста дадзенасць – то астатнія складнікі расейскай безвыходнасці можна аднесці да антрапагенных чыннікаў, якія наўпрост залежаць ад людзей.

Што думае чалавек, кожны дзень выходзячы з дому і назіраючы вось такую карціну? Як вы думаеце, ці дадае жыццёвага натхнення карціна заваленай смеццем памыйніцы, якая кажа пра поўны калапс камунальных службаў у горадзе?

Што адчувае маці, дзеці якой кожны дзень выходзяць пагуляць вось на такой дзіцячай пляцоўцы? Гэта больш падобна на разбураны шматгадовымі войнамі Афганістан, чым на «вялікую нафтавую дзяржаву», якой пазіцыянуе сябе сучасная Расея.

Або вось такі двор. Як вы думаеце, хто хутчэй за ўсё вырасце ў такім двары – Ілан Маск або звычайны саўковы алкаголік? Думаю, адказ відавочны.

Што думаюць людзі, гледзячы вось на такі «рамонт» дарогі? Усё раскрадзена, грошай хапіла на два вядры асфальту, высыпанага ў бруд двума будаўнікамі-алкашамі.

«Усміхніся» – кажа расейцам абадраная саўковая казарменная агароджа, але паміж радкоў чытаецца – «Напіся! Нічога не змяніць!»

Што думаюць тыя, на вачах у якіх раскрываюцца зямныя нетры, паглынаючы машыны, дамы і людзей? Гэта пакуль што яшчэ не кара нябёсаў, а крах гнілой савецкай інфраструктуры – пад зямлёй лопаюцца згнілыя трубаправоды, адкуль тыднямі хвошча вада, утвараючы велізарныя прамыіны.

Такіх прамыінаў вельмі шмат па ўсёй Расеі – некаторыя ўтвараюцца проста ў прамым эфіры падчас здымак якім-небудзь відэарэгістратарам. Аднойчы ў Пензе ў падобнай раптам узніклай прамыіне жыўцом зварыліся два чалавекі...

Пра што думае вось гэтая маці з дзецьмі, якая ў літаральным сэнсе слова цягае дзяцей праз нейкія руіны, нібы горад толькі што бамбавалі? З кім ваяваў гэты горад, на якой невядомай вайне?

Ці дадаюць пазітыву вось такія двары? За трыццаць гадоў, якія мінулі з моманту падзення саўку, тут не памянялася зусім нічога – хіба што ўсё згніла і састарэла. А, не – з'явіўся танны прапагандысцкі надпіс «двор мары». Вам не страшна?

Пра што думае чалавек, кожны дзень бачачы з акна такі пейзаж? Хочаш не хочаш – а рука сама пацягнецца да шклянкі.

Увогуле, на маё глыбокае перакананне – менавіта татальная безвыходнасць і тлен навакольнай рэчаіснасці і з'яўляюцца галоўнай і асноўнай прычынай таго, што расейцы так шмат п'юць. П'юць ад немагчымасці нешта змяніць, ад немагчымасці неяк паўплываць на навакольную рэчаіснасць, зрабіць яе лепшай. На дварэ трэцяе дзесяцігоддзе XXI стагоддзя – а жыццё вакол становіцца толькі горшым.

У сучаснай Расеі татальны алкагалізм часта называюць мясцовай самабытнасцю, а безвыходнасць – стабільнасцю. Такі краявід стабільна будзе ў цябе за акном яшчэ сотню гадоў. Нічога не змяніць. Змірыся.

Такія справы.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках