23 красавiка 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ўзламалі сэрверы Чырвонага Крыжа

1
Хакеры ўзламалі сэрверы Чырвонага Крыжа

Пад пагрозай звесткі паўмільёна чалавек.

На сэрверах захоўваліся звесткі сама меней ад 60 аддзяленняў Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца па ўсім свеце.

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК) паведаміў, што хакеры ўзламалі сэрверы і маглі атрымаць доступ да базаў з асабістымі канфідэнцыйнымі звесткамі прыкладна 515 тыс. чалавек, у тым ліку тых, хто разлучаны з сем'ямі праз канфлікты, міграцыю і стыхійныя бедствы, хто знік без вестак і іх блізкіх, а таксама тых, хто знаходзіцца ў зняволенні.

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар МКЧК Роберт Мардзіні, паведамляе Deutsche Welle.

«Мы ўсе ўзрушаныя і збянтэжаныя тым, што гэтая гуманітарная інфармацыя стала аб'ектам атакі і можа быць скампраметаваная», – указаў Мардзіні.

Паводле звестак МКЧК, кібернапад зазнаў падраднік арганізацыі ў Швэйцарыі, які захоўвае звесткі для камітэта. Пакуль няма ніякіх прыкметаў таго, што інфармацыя была публічна апублікаваная. У базе захоўваліся звесткі сама меней ад 60 аддзяленняў Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца па ўсім свеце.

Мардзіні заклікаў асобаў, якія здзейснілі кібератаку, не даводзіць да агульнага ведання звесткі, да якіх яны маглі атрымаць доступ, а таксама не прадаваць іх і не выкарыстоўваць якім-небудзь іншым чынам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках