29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-амбасадар ЗША: Пуцін і ягонае атачэнне баяцца новых санкцыяў

5
Экс-амбасадар ЗША: Пуцін і ягонае атачэнне баяцца новых санкцыяў

Джон Хербст выступіў за ўвядзенне санкцый да пачатку новай агрэсіі ад Расеі.

Экс-амбасадар ЗША ва Украіне Джон Хербст заявіў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і ягонае атачэнне баяцца новых санкцыяў, якія могуць увесці ЗША, паведамляе «Радыё Свабода».

«Трэба зразумець, што "шышкі" ў Крамлі любяць адпраўляць на Захад свае сем'і. Яны любяць, каб дзеці вучыліся ў амерыканскіх і еўрапейскіх універсітэтах. Яны любяць мець вялікія вілы на Рыўеры, і яны не хочуць гэта страціць. Гэта не значыць, што яны гатовыя паддацца. Я думаю, што пагроза санкцыяў не толькі супраць так званых "шышак" у Крамлі, але таксама супраць расейскай эканомікі. Гэта вялікая пагроза для іх», – падкрэсліў Хербст.

Экс-амбасадар адзначыў, што выступае за ўвядзенне санкцыі супраць РФ «да ўварвання».

Хербст таксама падкрэсліў: «Я сам прыхільнік санкцый да расейскага ўварвання. Таму што яны павінны плаціць за пагрозу, якую яны цяпер ствараюць. Я ўпэўнены, што калі Расея нападае на Украіну, то будуць моцныя новыя санкцыі».

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ў выпадку ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны, санкцыі Захаду будуць скаардынаванымі, яны будуць дапаўняць і ўзмацняць адна адну.

У сваю чаргу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў, што супраць Расеі будуць уведзеныя санкцыі, якія «прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раней ніколі не бачыў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках