19 красавiка 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«1984» Оруэла застаецца самай прадаванай кнігай у Беларусі

12
«1984» Оруэла застаецца самай прадаванай кнігай у Беларусі

Беларусы ацанілі культавы раман брытанскага пісьменніка.

Раман-антыўтопія Джорджа Оруэла зноў узначаліў раздзел «Мастацкая літаратура» ў рэйтынгу самых прадаваных у Беларусі кніг, складзеным сеткай кнігарняў OZ, піша thinktanks.by.

Самай прадаванай кнігай у раздзеле «Мастацкая літаратура» стаў апошні раман брытанскага пісьменніка Джорджа Оруэла «1984». Раней гэты раман-антыўтопія Джорджа Оруэла быў лідарам сярод папулярнай мастацкай літаратуры ў сетцы «Белкніга» за 2020 год.

Таксама лідаруючыя месцы рэйтынгу ў гэтай катэгорыі занялі «Трывожныя людзі» Бакмана, «Ход каралевы» Тэвіс, «The One. Адзіны» Марс і «Другое жыццё Уве» Бакмана.

У раздзеле «Беларуская літаратура» лідарам зноў сталася «Радзіва «Прудок». Дзённік» Андруся Горвата. Таксама ў тройку самых чытэльных патрапіла «У вайны не жаночае аблічча» нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

Дзясятку ж самых папулярных кніг узначалілі творы псіхалагічнай скіраванасці. Напрыклад, першае месца заняла кніга «Да сябе пяшчотна. Кніга пра тое, як шанаваць і берагчы сябе» менскага псіхолага Прымачэнкі.

Далей ідзе кніга-матывацыя ад вядомага амерыканскага коўча Сінсера «НІ СЫ. Будзь упэўнены ў сваіх сілах і не дазваляй сумневам перашкаджаць табе рухацца наперад», а таксама новае выданне расейскага псіхолага Лабкоўскага «Хачу і буду. 6 правілаў шчаслівага жыцця, або Метад Лабкоўскага ў дзеянні».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках