Стала вядома, на колькі ў 2022 годзе вырастуць кошты на паслугі ЖКГ для беларусаў
2- 22.01.2022, 18:36
- 4,196

Наступнае падаражэнне чакаецца 1 чэрвеня.
У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю распавялі, на колькі ў 2022 годзе вырастуць кошты на паслугі ЖКГ для насельніцтва, паведамляе «Еўрарадыё».
Павелічэнне тарыфаў будзе праведзенае ў два этапы: з 1 студзеня і з 1 чэрвеня.
З 1 студзеня 2022 года вырастуць тарыфы на:
- электразабеспячэнне - на 10,9%;
- газазабеспячэнне - на 11,9%;
- водазабеспячэнне - на 14,2%;
- водаадвядзенне (каналізацыю) - на 15,2%;
- капітальны рамонт - на 8,8%;
- тэхнічнае абслугоўванне - на 12,9%;
- тэхнічнае абслугоўванне ліфта - на 9,9%;
- кіраванне агульнай маёмасцю - на 7,3%;
- абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адкідамі - на 13,5%.
З 1 чэрвеня падаражэе цеплазабеспячэнне - на 8,8%.