29 траўня 2022, Нядзеля, 4:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У выканаўцы «Шчучыншчыны» Алены Жалудок выйшаў кліп на новую песню «Кедышкі»

4
У выканаўцы «Шчучыншчыны» Алены Жалудок выйшаў кліп на новую песню «Кедышкі»
ФОТА: KP.BY

У песні сярод іншага згадваецца і «смак памідораў са смятанай».

На YouTube-канале сатырычнага праекту актораў Купалаўскага тэатра «ЧынЧынЧэнэл» выйшаў кліп на новую песню Алены ЖалудOk (Алены Зуй-Вайцехоўскай) «Кедышкі», піша zerkalo.io.

«Кедышкі» Алены ЖалудOk - гэта свежы шлягер, які яшчэ падрасце на творчых дражджах і запячэцца ў горанах мастацкіх парадаў», - так прадстаўляюць новую песню на YouTube-канале праекта «ЧынЧынЧэнэл».

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам кліпа выступіў Андрэй Кашперскі, аўтары сцэнару — Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй, аўтары песні: Міхаіл Зуй і Алена ЖалудOk.

У песні сярод іншага згадваецца і «смак памідораў са смятанай» — адсылка да героя роліка МУС — Анатоля Шаўковіча, які стаў папулярны пасля «пакаяннага відэа», дзе ён кажа: «Ну, мне заўсёды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колеру, калі так сказаць. У мяне жонка рыжанькая - гэта значыць гэта белае з чырвоным. Я люблю памідоры са смятанай - гэта таксама белае з чырвоным».

Алены ЖолудаOk стала папулярнай у кастрычніку 2020 года пасля выхаду кліпа на песню «Шчучыншчына». У яго, дарэчы, на канале «ЧынЧынЧэнэл» больш за 950 тысяч праглядаў.

Пазней Алена выпусціла кліп на песню «Дзекаць i цекаць». Дзяўчына з гэтай песняй нават падала заяўку на «Еўравізія».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».