19 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы спосаб заснуць за дзве хвіліны

14
Названы спосаб заснуць за дзве хвіліны

Метад эфектыўны ў 96% выпадкаў.

Названы спосаб заснуць за 120 секунд, дзейсны нават для тых, хто пакутуе ад бессані, піша The Mirror (пераклад - The Mirror (перевод — lenta.ru).

Паводле інфармацыі выдання, каб заснуць за дзве хвіліны, трэба разбіць працэс на два этапы: ачысціць розум і візуалізаваць выяву.

На першым этапе трэба выканаць некалькі дзеянняў. Спачатку расслабіць мышцы твару, не забываючы пра сківіцу, язык і мышцы вакол вачэй. Далей - апусціць плечы і расслабіць верхнія і ніжнія часткі рук. Затым - выдыхнуць і прыбраць напругу ў грудной клетцы, а пасля - у нагах. Паведамляецца, што гэта мусіць займаць блізу хвіліны. Затым варта падлучаць візуалізацыю: можна ўяўляць сябе ў каноэ пасярод спакойнага возера, альбо ў чорным аксамітным гамаку пасярод цёмнага пакоя.

Другі этап тэхнікі прадугледжвае паўтарэнне фразы «не думай» на працягу 10 секунд. Метад выкарыстоўваецца амерыканскімі вайсковымі службамі і з'яўляецца эфектыўным у 96 адсоткаў выпадкаў па заканчэнні шасці тыдняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках