29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка - пра «прадуктовыя карткі»: Гэта смешна

6
Мянчанка - пра «прадуктовыя карткі»: Гэта смешна

Беларусы жорстка крытыкуюць новаўвядзенне.

Пасля публікацыі «Кур’ера» аб тым, як пенсіянерка купляла прадукты з сацыяльнай скідкай у супермаркетах Слуцка, у рэдакцыю патэлефанавала жыхарка Менска. Яна расказала, як афармляла скідку ў сталічнай краме. Жанчына таксама падзялілася сваім меркаваннем аб тым, хто будзе аплачваць скідкі, дадзеныя пенсіянерам і маламаёмасным.

«Гэта смешна. Я пенсіянерка. Пайшла ў «Санту», купіла таго-сяго: малака, хлеба, тварагу, смятаны. Спытала пра зніжку. Сказалі, што патрэбны пашпарт і пенсійнае пасведчанне. Іх я заўсёды нашу з сабой, - сказала жанчына. - Працаўніца крамы адксеракапіравала дакументы, я запоўніла заяву. Яны дакументы ўзялі і сказалі: «Зніжка будзе праз 10-14 дзён». Гэта як? Абяцалі з 17 студзеня. Патлумачылі тым, што вельмі шмат заявак пакуль апрацуюць. Дык у мяне ж іх зніжкавая карта ўжо ёсць, значыць, звесткі мае ўсе ў базе ёсць, у чым праблема?

І яшчэ падумала пра такі момант: а вы задумваліся, хто аплаціць крамам гэтую скідку ў 29 рублёў у месяц. Я гэтыя 29 рублёў у вас забяру. А вы, калі працуеце, купіце даражэй. Заплаціць мой сын ці нявестка. Крамы сабе на страту нічога не зробяць. Нават за пакеты бяруць 30-50 капеек. Калі такое было, каб пакет каштаваў 5 тысяч (на старыя грошы - Заўвага)?»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках