23 красавiка 2024, aўторак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: МЗС Нямеччыны рыхтуе эвакуацыю сем'яў дыпламатаў з Украіны

14
Bild: МЗС Нямеччыны рыхтуе эвакуацыю сем'яў дыпламатаў з Украіны

Выданне адзначае, што «вайна паміж Украінай і Расеяй становіцца ўсё больш верагоднай».

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны працуе над планам эвакуацыі сваякоў супрацоўнікаў пасольства гэтай краіны ва Украіне, паведамляе Bild (пераклад - nv.ua).

Згодна з планам, іх павінны вывезці з краіны ў выпадку далейшага пагаршэння сітуацыі, гаворыцца ў яго матэрыяле.

Выданне таксама адзначае, што «вайна паміж Украінай і Расеяй становіцца ўсё больш магчымай».

Раней 22 студзеня журналіст Fox News Лукас Томлісан заявіў са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў, што Дзярждэпартамент загадвае сем'ям супрацоўнікаў пасольства ЗША ва Украіне пачаць эвакуацыю ўжо ў панядзелак.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках